Крамбамбуля — Абсэнт перевод песни

Pardon, je ne parle pas fransais.
Кавярня, прыцемкі, абсэнт…
Мігціць наперадзе растаньне,
I сьвечка на стале згасае…

Рэфрэн:
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо…
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна,
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне,
І водар растаньня,
Палынны напой —
абсэнт.

Усё ў жыцьці не назаўжды.
Праходзяць летнія дажджы.
Усё мінае, ўсё зьнікае,
Тугою зьменіцца каханьне

Рэфрэн.
Французы кажуць: c’est la vie
Я буду жыць, і ты жыві.
Запомнім мы кавярню гэту
І пах растаньня і абсэнту.

Рэфрэн.

Видеоклип

Переводы песен